27 красавiка 2024, Субота, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Феерверк у гонар палітвязьня пад сьценамі турмы (Фота)

7 сьнежня, у апошні дзень перад судом, ля следчага ізалятара на вуліцы Вададарскага прайшла акцыя салідарнасьці са зьняволеным актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Алесем Баразенкам.

Падтрымаць палітвязьня прайшлі паплечнікі з "Эўрапейскай Беларусі", "Маладога Фронту", "Маладой Беларусі" і іншых моладзевых арганізацый. Таксама на акцыі былі родныя Алеся Баразенкі.

Напрыканцы акцыі ля Валадаркі адбыўся феерверк у гонар палітвязьня.

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арк. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Паказальна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Родныя Алеся Баразенкі

На акцыю прыйшоў былы палітвязень, асуджаны па "справе 14-цьці", Андрэй Кім

Бацькі Алеся Баразенкі

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках