6 траўня 2024, панядзелак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі патрабуюць вызваліць палітвязня

Праваабарончы рух «Наша Беларусь!» ініцыюе кампанію ў падтрымку дэмакратычнага актывіста Андрэя Кіма. «Мы звяртаемся да лідэраў прадпрымальніцкіх структур з прапановай пачаць кампанію па вызваленні Андрэя Кіма», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Актывіста кампаніі «Ініцыятыва» Андрэя Кіма, які адбываў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня і павінен быў выйсці на свабоду 31 студзеня, адразу з турмы на Акрэсціна павезлі на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска.

Пасля допыту яго ўтрымліваюць пад вартай у Менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Моладзевага актывіста абвінавачваюць па арт.364 КК РБ нібыта «ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні супрацоўніка міліцыі». Па дадзеным артыкуле прадугледжанае пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення свабоды.

«Мы катэгарычна асуджаем узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні Андрэя Кіма, патрабуем яго спынення і неадкладнага вызвалення палітвязня!», – падкрэсліваецца ў заявеоurbelarus.org.

«Сённяшняя ўлада ў мэтах знішчэння індывідуальных прадпрымальнікаў як класа замяніла закон грубай сілай. Судовы пераслед вядзецца ў дачыненні мірных дэманстрантаў, а не прадстаўнікоў сілавых структур, якія сваімі дзеяннямі груба парушаюць закон», – адзначаюць аўтары заявы.

Праваабарончы рух «Наша Беларусь!» з'яўляецца адным з кірункаў дзейнасці Каардынацыйнага Савета індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі для абароны сваіх правоў ва ўмовах дыктату ўлад у дачыненні малога і сярэдняга бізнэсу ў краіне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках