6 траўня 2024, панядзелак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім застанецца ў турме

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 14 лютага прайшло судовае пасяджэнне, на якім разглядалася пытанне аб змяненні меры спынення палітвязню Андрэю Кіму. Суддзя Валянціна Свістун прыняла рашэнне пакінуць меру спынення ранейшай, то бок, да суду палітвязень застанецца ў турме.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Нягледзячы на тое, што хадайніцтвы аб вызваленні палітвязня пад асабістае даручальніцтва ў пракуратуру Цэнтральнага раёна накіравалі каля 50-ці чалавек, сярод якіх юрысты, палітыкі і праваабаронцы, паведамляе сайт АГП.

Нагадаем, што цяпер Андрэй Кім знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. Моладзевы актывіст быў затрыманы падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбывання адміністрацыйнага арышту ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна яго перавезлі ў следчы ізалятар. Маладога чалавека абвінавачваюць па артыкуле 364 КК (пагрозы або гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках