3 траўня 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна: «Без вызвалення бацькі галоўная з 12 прапаноў ЕЗ застанецца не выкананым»

1

«Мы вельмі спадзяемся, што хутка выйдзе на свабоду і наш бацька. Бо галоўная з 12 умоў Еўразвяза застанецца не выкананай. І тады ні пра якое паляпшэнне стасункаў Лукашэнкі з Еўропай не можа быць і гаворкі», – заявіла прэс-цэнтру Хартыі’97 дачка палітвязня Аляксандра Казуліна Вольга.

Сям'я апазіцыйнага палітыка не ўпэўненая, што гэта адбудзецца неўзабаве. “Бо грамадскасці стала вядома пра тое, што Казуліна хацелі выправадзіць з краіны, прыкрываючыся да таго ж так званымі “гуманнымі” меркаваннямі, у нас няма сумнення, што да канца вясны тата будзе на свабодзе, але ці адбудзецца гэта ў самы блізкі час, сказаць складана. Мабыць, цяпер улады будуць думаць, як гэта праўдападобна аформіць юрыдычна”, – мяркуе Вольга Казуліна.

Паводле яе слоў, у сувязі з вызваленнем іншых палітвязняў у беларускім заканадаўстве з'явілася шмат юрыдычных прэцэдэнтаў, таму і ў выпадку з Казуліным улады прыдумаюць, як “законна” вызваліць апазіцыйнага палітыка.

Нагадаем, у мінулую пятніцу ў Віцебску Лукашэнка заявіў, што пытанне з палітвязнямі ў Беларусі закрытае. “Мною было прынятае рашэнне вызваліць тых людзей, за якіх так выступаў Захад і ЗША. Наколькі я інфармаваны, гэтая пазіцыя не задаволіла аднаго Казуліна ", – заявіў тады А.Лукашэнка.

Аднак, па словах сям'і экс-кандыдата ў прэзідэнты, улады, скарыстаўшыся цяжкай хваробай жонкі, прапанавалі Аляксандру Казуліну не вызваленне на законных падставах, а з умовай выезду з краіны на “некаторы час”. Ад такой прапановы апазіцыйны палітык адмовіўся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках