9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Казуліна звярнулася да Лукашэнкі

Малодшая дачка палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася з лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Дзяўчына просіць дазволіць «пахаваць маці па хрысціянскіх і проста па чалавечых, маральных законах. Так, каб самы дарагі ёй чалавек, муж Аляксандр, – мог з ёй развітацца».

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Аляксандру Лукашэнку

На долю нашай маці, Ірыны Іванаўны Казулінай, у апошнія гады выпалі цяжкія выпрабаванні. Апошнія дзесяць гадоў яна мужна ваявала з найцяжэйшай хваробай – ракам. Ваявала з пераменным поспехам. Часам хвароба адыходзіла, і ў нас, у сям'і з'яўлялася надзея... Але калі ў 2005 годзе хвароба вярнулася канчаткова, маці ўсё роўна дзіўным чынам захоўвала аптымізм і спакой. Нават знаходзіла сілы дапамагаць жанчынам, якія патрапілі ў такую ж бяду…

У апошнія месяцы яна мужна пераносіла страшныя болі, забараняла нам, блізкім, распавядаць камусьці пра свае пакуты. Трымалася да апошняга. Яна не хацела скардзіцца. Яна была вельмі моцнай жанчынай.

Маці сышла з жыцця на нашых руках. І мы сапраўды ведаем яе самае патаемнае жаданне – убачыць свайго мужа свабодным чалавекам. Гэта яе жаданне ўжо ў мінулым… Маці не дачакалася.

Дазвольце нам, дочкам, пахаваць маці па хрысціянскіх і проста па чалавечых, маральных законах. Так, каб самы дарагі ёй чалавек, муж Аляксандр, – мог з ёй развітацца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках