9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі з заклікам вызваліць Казуліна будуць праходзіць кожны дзень

9

Ірына Казуліна не будзе пахаваная, пакуль з калоніі не будзе вызвалены яе муж Аляксандр Казулін. Акцыі з заклікам вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна будуць праходзіць штодня а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Пра гэта паведаміў 25 лютага падчас акцыі ў памяць аб Ірыне Казулінай, якая праходзіць на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, былы адвакат палітвязня Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.

Паводле яго слоў, сям'я Казуліных кансультавалася па пытанні пахавання Ірыны Казулінай з Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі. Паводле хрысціянскай традыцыі, Ірына Казуліна можа быць пахаваная пазней, бо павінна быць выкананая яе воля – каб у апошні шлях яе праводзіў муж Аляксандр Казулін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках