25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Андрэй Кім сустракае дзень нараджэння ў ізалятары

6

Сёння палітвязню Андрэю Кіму спаўняецца 22 гады. На жаль, дзень нараджэння актывіст грамадзянскай кампаніі «Ініцыятыва» Андрэй Кім змушаны сустракаць за кратамі.

Нагадаем, дэмакратычнага актывіста Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас разгону дэманстрацыі прадпрымальнікаў. Спачатку яго прысудзілі да арышту за ўдзел у акцыі, а потым адвезлі ў пракуратуру на допыт, дзе высунулі абвінавачванне ў крымінальнай справе па 354 артыкулу (пагроза альбо гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні міліцыянта). Адтуль палітвязня перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ён і знаходзіцца да сёння.

Шэраг грамадска-палітычных дзеячаў накіравалі заявы ў Генпракуратуру з просьбай вызваліць Андрэя Кіма пад асабістае даручальніцтва, але безвынікова. Гарадскі суд пакінуў меру спынення ранейшай – зняволенне пад вартай.

Нагадаем, што вызваленне ўсіх палітвязняў – галоўная ўмова нармалізацыі стасункаў афіцыйнага Менска з Еўразвязам і ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках