9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці далучыцца Беларусь да альтэрнатыўных энэргетычных праектаў?

6

Сёньня ў Менску чакаюць першага намесьніка кіраўніка ўкраінскага ўраду Аляксандра Турчынава. Украінскія мэдыі пішуць, што ён мае намер прыцягнуць Беларусь да агульнага праекту з мэтай зьменшыць сваю энэргазалежнасьць ад Расеі.

З дзесятак краінаў спрабуюць аб’яднаць свае намаганьні, каб паменшыць залежнасьць ад крамлёўскага манапалізму. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадвае, што сярод гэтых дзяржаваў балтыйскія, Грузія, Азэрбайджан, Малдова, Польшча ды некаторыя іншыя:

“Праблема зьмяншэньня залежнасьці ад Расеі ня толькі не губляе сваёй актуальнасьці, але нават набывае яшчэ большую значнасьць, у тым ліку і для Беларусі. Гэта пацьвярджаецца і тым, што 23 траўня ў Івана-Франкоўску павінен адбыцца спэцыяльны саміт з гэтай нагоды.

Першы падобны саміт прайшоў год таму ў Кракаве, дзе Беларусь не была прадстаўленая. Другі -- летась у верасьні ў Вільні, дзе прысутнічаў намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі. А ў Івана-Франкоўск мяркуецца прыезд самога Аляксандра Лукашэнкі”, -- паведаміў экспэрт для “Радыё Свабода”.

Украінскі экспэрт Іван Палтавец тлумачыць перавагі, якія маюць і Ўкраіна, і Беларусь за кошт свайго геаграфічнага знаходжаньня:

“Украіна і Беларусь знаходзяцца на транзытным пуці з Расеі ў Эўропу. І газ у транзытных трубаправодах эканамічна заўжды будзе таньнейшым за газ, які атрымліваюць зь іншых краінаў. Будаваць новыя трубаправоды на дадзены момант ня вельмі выгадна”.

Вялікае значэньне у гэтым альянсе аддаецца трубаправоду Адэса-Броды-Плоцк, падкрэсьлівае Іван Палтавец:

“Ён пакуль працуе ў рэверсным рэжыме, то бок па ім пракачваюць расейскую нафту з Бродаў у Адэсу. І ў такім варыянце эканамічных пэрспэктываў у гэтага нафтаправода няма. Неабходна яго працягнуць да Плоцка і нават далей. Плоцк – Гданьск вось такая ветка павінна быць. І тады зьявяцца вялікія пэрспэктывы”.

Беларусь таксама зацікаўленая ў гэтым варыянце, сьцвярджае спадар Якаўлеўскі. Аднак ягонае ажыцьцяўленьне залежыць перадусім ад Казахстану:

“У Івана-Франкоўске можа з’явіцца ня толькі Лукашэнка, але й яго казахскі калега Назарбаеў. Справа ў тым, што альтэрнатыўныя расейскім праекты, перадусім Адэса-Броды-Плоцк, ня могуць працаваць без казахскай нафты. Менавіта ёй павінны напаўняцца трубы, бо азэрбайджанскай нафты не хапае”, -- лічыць Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках