27 красавiка 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казуліну адмовілі ў датэрміновым вызваленні

21
Казуліну адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Адміністрацыя выпраўленчай калоніі №3 пісьмова паінфармавала сваякоў палітвязня Аляксандра Казуліна пра тое, што яму адмоўленае ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Як гаворыцца ў афіцыйным лісце, Казулін «зарэкамендаваў сябе з адмоўнага боку: мае 10 парушэнняў рэжыму ўтрымання».

24 студзеня гэтага года на пасяджэнні савета выхавальнікаў атрада №1 палітвязень быў атэставаны як «злосна парушаючы парадак адбывання пакарання», – гаворыцца ў лісце з адміністрацыі. 30 студзеня на камісіі ўстановы па разглядзе матэрыялаў умоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання Казуліну А.У. было адмоўлена ў УДВ, як «не цвёрда стаўшаму на шлях выпраўлення», – заяўленае ў лісце.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін учора вярнуўся ў віцебскую калонію № 3. Мінулі тры дні, якія беларускі рэжым пад ціскам міжнароднай грамадскасці даў яму для ўдзелу ў пахаванні жонкі – Ірыны Казулінай, якая сканала ў мінулую суботу пасля цяжкай хваробы.

Еўразвяз і ЗША патрабуюць поўнага і канчатковага вызвалення Аляксандра Казуліна, як перадумовы пачатку перамоваў з афіцыйным Менскам аб нармалізацыі стасункаў з Захадам. Менавіта пра гэта гаварылася ў заяве намесніка прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Тома Кейсі ад 26 лютага. Ён падкрэсліў, што канчатковае вызваленне Аляксандра Казуліна будзе азначаць, што ў Беларусі вызваленыя палітычныя зняволеныя. «Як толькі гэта адбудзецца, мы гатовыя пачаць дыялог з Беларуссю па паляпшэнні двухбаковых стасункаў», – заявіў Т. Кейсі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках