9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не адмовіцца ад экспартнай пошліны на нафту для Беларусі

6
Расея не адмовіцца ад экспартнай пошліны на нафту для Беларусі

Урад Расеі ўнёс у Дзярждуму праект расейска-беларускага пагаднення аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дакумент захоўвае для Беларусі льготныя ўмовы атрымання расейскай нафты, аднак не адмяняе ўведзеную з 2007 года экспартную пошліну на нафту, якая пастаўляецца беларускім НПЗ, на ліквідацыі якой настойвае Беларусь, паведамляе «БДГ».

Раней беларускі бок выступіў з прапановай вярнуцца да механізму паставак расейскай нафты, які дзейнічаў да 2007 года. Паводле яго нафта, якая паступае на перапрацоўку беларускім НПЗ, не абкладалася экспартнай пошлінай. У сваю чаргу Беларусь абавязвалася пералічваць у расейскі бюджэт 85% мытных пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў. У рэальнасці ж гэтае абавязальніцтва беларускі ўрад не выконваў.

У выніку Расея ўвяла для Беларусі экспартную пошліну на нафту ў памеры 29,3% ад стаўкі мытнай пошліны на сырую нафту, якая вывозіцца ў далёкае замежжа. Прычым было прадугледжанае, што ў 2008 годзе стаўка будзе паднятая да 33,5%, у 2009 годзе – да 35,6%, пры ўмове што нафта будзе перапрацаваная на беларускіх НПЗ. Верагодна, менавіта такія лічбы і будуць зацверджаныя расейскай Дзярждумай.

Калі гэтыя пагадненні не будуць змененыя, то павелічэнне пошліны на пастаўку ў краіну нафты зноў, як і летась, скароціць рэнтабельнасць нафтаперапрацоўчай галіны і знізіць прывабнасць Беларусі для расейскіх кампаній, якія працуюць з Беларуссю на ўмовах працэсінгу. Відавочна, што ў гэтым выпадку вельмі актуальнымі застануцца такія пытанні функцыянавання галіны, як пошук заводамі рэсурсаў для самастойнага закупу сыравіны, а таксама далейшае субсідаванне расейскіх кампаній-давальцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках