9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала даваць палітычны прытулак грамадзянам Расеі

Украіна дала палітычны прытулак Вользе Кудрынай, 24-гадовай актывістцы забароненай у Расеі Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Сведчанне палітычнага бежанца будзе аўтаматычна працягвацца кожны год да змянення палітычнага клімату ў Расеі, адзначаецца ў прэс-рэлізе партыі. Аналагічнага статусу ва Украіне чакае і іншы нацбол, Міхаіл Ганган, які падаў неабходныя дакументы на пачатку студзеня.

Нагадаем, што ў траўні 2005 года нацыянал-бальшавікі Вольга Кудрына і Яўген Лагоўскі вывесілі на фасадзе гасцініцы "Расея" транспарант "Пуцін, сыдзі сам!" Супраць іх была ўзбуджаная крымінальная справа, і праз год Цвярскі суд Масквы прызнаў Кудрыну вінаватай па артыкулах 213 часткі 2 "Хуліганства" і 167 часткі 2 "Псаванне маёмасці" КК РФ. Яе прысудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення свабоды. Аднак Кудрына на абвяшчэнне прысуду не з'явілася і, парушыўшы падпіску аб нявыяздзе, уцякла ва Украіну.

Рашэння аб статусе бежанца Вольга Кудрына чакала амаль год. За гэты час яна выйшла замуж за маскоўскага нацыянал-бальшавіка Кірылу Ананьева, а паўгода таму у маладых нарадзілася дачка Алена.

Нагадаем, што ў 2006 годзе Страсбургскі суд па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу НБП у сувязі з прысудам Кудрынай. Адвакат істца патрабаваў ад Масквы выплаціць ёй кампенсаванне ў памеры 500 тыс. еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках