9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж з акцыі салідарнасці ля амбасады Беларусі ў Маскве

4

Беларусы, якія жывуць у Маскве, а таксама актывісты расейскіх моладзевых рухаў правялі 16 сакавіка акцыю салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Каля 30 чалавек прыйшлі да амбасады Беларусі, каб патрабаваць вызвалення палітвязняў і спынення пераследу апазіцыі. У канцы акцыі ў паветра быў запушчаны нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Удзельнікі пікету заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, а таксама спыніць крымінальны пераслед удзельнікаў і арганізатараў пратэстаў прадпрымальнікаў. Яны ў студзені патрабавалі адмяніць новыя правілы, якія забараняюць індывідуальным прадпрымальнікам наймаць на працу супрацоўнікаў, акрамя ўласных сваякоў. У выніку гэтага закона тысячы людзей пазбавіліся працоўных месцаў, сотні малых прадпрыемстваў згалелі. Тых жа, хто вырашыўся выступіць супраць знішчэння малога бізнэсу, цяпер пераследуюць у крымінальным парадку.

Двое з іх – моладзевы актывіст Андрэй Кім і бізнэсмэн Сяргей Парсюкевіч сядзяць у СІЗА, яшчэ дзесяць чалавек пад падпіскай аб нявыездзе. Супраць іх сфабрыкаваныя справы аб нападзе на супрацоўнікаў міліцыі, які нібыта меў месца.

Ля беларускай амбасады скандавалі: «Свабоду палітвязням!», «Лука – блюди УК!», «Беларусь не слышит нас; Лукашенко ты не прав!». У канцы акцыі на паветраных балёніках падняўся ўверх бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг Беларусі.

Акцыю ахоўвалі каля 20 супрацоўнікаў міліцыі, дзяжурыў міліцэйскі аўтобус, былі бачныя і аператыўнікі ў цывільным. Аднак усё прайшло па законе і абышлося без правакацый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках