9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З абвінавачваных у абвінаваўцы

3

14 дэмакратычных актывістаў, якія праходзяць па крымінальнай справе, заведзенай на іх за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, падрыхтавалі калектыўную заяву на імя Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча.

Праваабаронца Ігар Леднік паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску, што ў звароце на імя Генпракурора заяўнікі патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці следчых, якія сфабрыкавалі крымінальную справу, спыніць следчыя дзеянні супраць палітвязняў Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і іншых удзельнікаў акцыі 10 студзеня, а таксама пераадрасаваць суму шкоды адпаведным органам, якія не дазволілі ўдзельнікам мірнай акцыі выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права.

Уладзімір Сяргееў, Міхаіл Субач, Алесь Стральцоў і іншыя лічаць, што іх несправядліва абвінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку і мяркуюць, што абвінавачванымі па справе павінны праходзіць супрацоўнікі спецслужб і міліцыі, якія сфабрыкавалі гэтую справу.

Як заявіў сёння адзін з абвінавачваных Уладзімір Сяргееў, ужо пры першым знаёмстве з справай становіцца зразумела, што ў следства няма фактаў, якія даказваюць віну абвінавачваных.

«Апроч так званых «доказаў» – фота- і відэаматэрыялаў, якія ніяк не могуць служыць доказам віны, на іх нельга разгледзець пэўных асоб, у справе няма ніякіх іншых доказаў, затое фігуруе запыт падпалкоўніка Міхалькевіча да так званых пацярпелых арганізацый з настойлівай рэкамендацыяй ацаніць суму шкоды, нанесенай ў выніку акцыі 10 студзеня, пасля чаго і з'явілася лічба ў 124 мільёны рублёў», – растлумачыў сваю пазіцыю моладзевы актывіст.

Што ж тычыцца першага абвінавачанага па гэтай справе, палітвязня Андрэя Кіма, то, па словах Сяргеева, відэаматэрыялы, якія прысутнічаюць у справе ,насупраць, пацвярджаюць яго поўную невінаватасць.

Як падкрэсліў на прэс-канферэнцыі моладзевы актывіст, індывідуальны прадпрымальнік Міхаіл Субач, які таксама праходзіць па гэтай справе, «у гэтай сітуацыі злачынцы – прадстаўнікі ўлад, таму што па такіх матэрыялах, якія мы ўбачылі, знаёмячыся з справай, абвінавачанне можа быць пабудаванае супраць каго заўгодна. Таму мы і звяртаемся да Генпракурора, каб пачуць іх версію, што ж мы парушылі, апроч таго, што паводле Канстытуцыі, пратэставалі супраць антыканстытуцыйнага ўказу».

Маці Андрэя Кіма, якая прысутнічала на прэс-канферэнцыі, звярнулася да ўлад з патрабаваннем растлумачыць гэткае жорсткае стаўленне да яе сына. «З майго сына, які ў жыцці нікому не зрабіў нічога дрэннага, ды і ўвогуле веруючы чалавек, зрабілі двойчы злачынца, якога нават не выпускаюць ні пад падпіску аб нявыездзе, ні пад заклад, ні пад даручальніцтва паважаных людзей. Так растлумачце мне, яго маці, што ён зрабіў такога жудаснага, што яго трэба трымаць у турме, як злоснага злачынца?» – пытае ва ўлады Таццяна Кім.

Па словах удзельнікаў прэс-канферэнцыі, абвінавачванні носяць выключна палітычны характар і ў выпадку, калі тых, хто праходзіць па справе дэмакратычных актывістаў усё ж асудзяць, гэта будзе сведчыць пра тое, што ўлады гатовыя пачаць пераслед па крымінальных артыкулах удзельнікаў любой акцыі пратэсту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках