9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» пройдзе ў Варшаве

1

У канцэрце “Салідарныя з Беларусьсю”, які пройдзе 30 сакавіка ў Варшаве, прымуць удзел беларускія і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў дзьвюхмоўных аранжыроўках.

Канцэрт пройдзе пад лёзунгам: беларуская мова – мова беларусаў. Галоўная задача арганізатараў канцэрта – зьвярнуць увагу на праблему занядбання беларускай мовы: закрыццё беларускамоўных газэтаў, беларускамоўных школаў, панаванне расейскай мовы на вуліцах і ва ўстановах, паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрт будзе трансьлявацца ў жывым эфіры незалежнага тэлеканалу “Белсат”, а таксама “Эўрапейскага радыё для Беларусі” і “Радыё Рацыя”.

Гэта ўжо трэці канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”. У 2006 годзе канцэрт ладзіўся ў падтрымку беларускай апазыцыі перад прэзыдэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасьць зь беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты зьбіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.

Аўтар ідэі канцэрту – ініцыятыва "Вольная Беларусь". Гэта арганізацыя, якая гуртуе вакол сябе маладых людзей, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах у Эўропе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках