9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра лёс Казуліна стане вядома ў самыя блізкія дні

2

Заява Юліі Казулінай наконт змякчэння пакарання яе бацьку – старшыне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну – знаходзіцца на разглядзе ў выпраўленчай калоніі "Віцьба-3", паведамілі "Інтэрфаксу" у панядзелак у калоніі.

"У выпраўленчую калонію паступіла прашэнне Ю.Казулінай, якая просіць замяніць пакаранне А.Казуліну на мякчэйшае. Цяпер яно знаходзіцца на разглядзе", – сказалі ў ВЧ. "Цягам найбліжэйшых некалькіх дзён Ю.Казулінай будзе дадзены адказ", – заявіў суразмоўца агенцтва.

Прадстаўнік калоніі адзначыў: "Гэта ўжо другое прашэнне сваякоў А.Казуліна аб змякчэнні яму пакарання. Па першым быў дадзены адказ. Рашэнне па першым лісце было прынятае ў адпаведнасці з заканадаўствам. За час знаходжання А.Казуліна ў ВЧ да яго былі ўжытыя 4 спагнанні". Аднак, зыходзячы з логікі канфлікту паміж ЗША і Беларуссю, які цяпер разгортваецца, вызваленне Казуліна ў самыя блізкія дні падаецца праблематычным.

Раней Ю.Казуліна паведаміла "Інтэрфаксу", што "прашэнне аб замене пакарання на мякчэйшае было накіраванае 13 сакавіка заказным лістом". Яна просіць замяніць астатні тэрмін пакарання на грамадскія або выпраўленчыя працы, а таксама перагледзець дзесяць парушэнняў рэжыму. "У прыватнасці, я прашу перагледзець тыя парушэнні, якія зафіксаваныя падчас галадоўкі", – сказала Ю.Казуліна.

Нагадаем, што Казулін быў асуджаны ў ліпені 2006 года на 5,5 гадоў пазбаўлення свабоды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках