26 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Якубовіч: «БНР з'яўляецца часткай гісторыі беларусаў»

10

Дыскусія на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі і яе значэння для беларускай дзяржаўнасці адбылася ў рэдакцыі прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия".

У дыскусіі удзельнічалі дырэктар Інстытута гісторыі Аляксандр Каваленя, вядомыя беларускія гісторыкі Віталь Скалабан, Уладзімір Ляхоўскі, Валянцін Мазец ды іншыя. Справаздача з яе надрукаваная ў сённяшнім нумары выдання.

Галоўны рэдактар "СБ" Павел Якубовіч у сваім выступе адзначыў:

"БНР з'яўляецца часткай гісторыі беларусаў. Так, рамантычная ідэя, якая сутыкнулася з суворымі рэаліямі 1917-1918 гадоў, была асуджана на паразу, і таму трагічны лёс людзей, якія арганізавалі БНР… Сам факт, што ўпершыню ў гісторыі, у 1918 годзе, беларусы зрабілі спробу стварыць незалежную дзяржаву, - гэта заслугоўвае павагі".

Усе ўдзельнікі дыскусіі былі адзінымі ў тым, што БНР была этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці, паведамляе "Еврорадио".

Нагадаем, 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі (праўда, пакуль не на дзяржаўным узроўні). У 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычныя сілы запланавалі на 25 сакавіка традыцыйнае святочнае шэсце ў беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках