9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 сакавіка ў Менску фактычна ўвялі надзвычайнае становішча

3

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і яго намеснік Валянціна Палевікова сёння напісалі пратэст у кнігу скарг і прапаноў Менгарвыканкама з нагоды таго, што пры садзейнічанні гарадскіх улад у Менску ў раёне плошчы Якуба Коласа было фактычна ўведзенае надзвычайнае становішча, з прычыны чаго былі парушаныя правы сотняў жыхароў сталіцы.

У прыватнасці, людзі цягам некалькіх гадзін не маглі скарыстацца станцыяй метро на плошчы Якуба Коласа, а таксама скарыстацца паслугамі сеткі крам, змешчаных у дадзеным раёне. Вялізная колькасць спецыяльнай тэхнікі і супрацоўнікаў сілавых структур, змешчаных у дварах, стварылі нязручнасці тысячам жыхароў Менска.

Валянціна Палевікова заклікае менавіта такім спосабам уздзейнічаць на гарадскія ўлады і заклікае падтрымаць пачын.

«Знайдзіце паўгадзіны свабоднага часу і пагутарыце з гарадской адміністрацыяй пасродкам кнігі скарг і прапаноў. Урэшце, Менск – гэта не вотчына Паўлава і іншых гарадскіх службоўцаў. І за тое, што адбывалася на вуліцах Менска 25 сакавіка, нясуць адказнасць і гарадскія ўлады», – лічыць Палевікова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках