9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу журналіста адправілі на дапрацоўку

6

Нагадаем, што ўчора судзьдзя Алена Лапцева запатрабавала, каб Андрэй Лянкевіч прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне.

На суд сёньня прыйшлі журналісты, калегі, галоўны рэдактар "НН", апазіцыйныя палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Анатоль Лябедзька.

Паседжаньне доўжылася ня больш дзьве-тры хвіліны. Судзьдзя запытала, ці ёсьць дадатковыя дакумэнты. Яны былі перададзеныя. Потым судзьдзя спытала, ці мае нешта сказаць у абарону абвінавачаны. Андрэй Лянкевіч расказаў, што накіраваны некалькі лістоў у МЗС, у тым ліку ад World Press Photo і Асацыяцыі журналістаў Аўстрыі, сябрам якіх ён зьяўляецца.

Пасьля судзьдзя Алена Лапцева заявіла, што справа вернута ў РУУС на дапрацоўку. Лянкевіч пакуль вызвалены.

Фото ИТАР-ТАСС

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках