18 траўня 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі пачынаюць збор подпісаў за антыядзерны рэферэндум

5

Гомельская абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі на сваёй канферэнцыі прыняла рашэнне пачаць кампанію па зборы подпісаў пад патрабаваннем правесці нацыянальны рэферэндум аб мэтазгоднасці будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

На канферэнцыі АГП у Гомелі быў прыняты зварот да грамадзян краіны. «Для нас абсалютна відавочна, што ў краіне, насельніцтва якой атрымала беспрэцэдэнтна вялікую калектыўную дозу радыеактыўнага апраменьвання, планы будаўніцтва аб'екта, нават нармальная праца якога павялічвае гэтую дозу, абсалютна амаральныя. Паўтор падзей 1986 года, верагоднасць чаго прынясе з'яўленне АЭС у Беларусі, паставіць пад пагрозу само існаванне беларускай нацыі. Аднак савет бяспекі РБ, не маючы на тое паўнамоцтваў, прыняў рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі з уводам у эксплуатацыю першага энергаблока ўжо ў 2016 году», – падкрэсліваецца ў заяве.

У гэтым звязку гомельскія дэмакраты заклікаюць «усіх грамадзян Беларусі, каму не абыякавы лёс нашай краіны і дабрабыт цяперашняга і будучых пакаленняў, далучыцца да патрабавання правядзення рэферэндуму, на які будзе вынесенае пытанне аб забароне будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паведамляе сайт ucpb.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках