23 красавiка 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удава Андрэя Сахарава падтрымала Аляксандра Казуліна

6
Удава Андрэя Сахарава падтрымала Аляксандра Казуліна

Праваабаронцы з усёй Еўропы працягваюць акцыю салідарнасці з беларускім палітвязнем Аляксандрам Казуліным.

Гэтым разам выбітныя расейскія грамадскія дзеячы падпісалі рэкамендацыйныя лісты для намінацыі беларускага палітыка на прэмію Андрэя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапейскім парламентам. Сярод падпісантаў – Алена Бонэр, удава акадэміка Андрэя Сахарава, кіраўніца фонду ім. Сахарава.

Дочкі палітвязня Вольга і Юлія Казуліны звярнуліся да Алены Георгіеўны з словамі падзякі.

«Паважаная Алена Георгіеўна,

Ад усёй душы выказваем Вам сардэчную падзяку за падтрымку нашай сям'і ў цяжкую хвіліну. Для нашага бацькі і для нас цяпер асабліва важна ведаць, што мы не адзінокія ў цяжкасцях, якія нам даводзіцца перажываць.

Мы таксама ўдзячныя Вам за ўвагу, з якой Вы паставіліся да просьбы праваабаронцаў падтрымаць намінацыю нашага бацькі на атрыманне прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Мы шчыра спадзяемся, што дапамога і садзейнічанне сусветна вядомых праваабаронцаў дапамогуць у вызваленні палітычнага зняволенага, экс-кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Казуліна», – гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка 2006 года і прысуджаны да 5,5 гадоў калоніі за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Еўразвяз і ЗША патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітвязня А.Казуліна. Толькі ў дадзеным выпадку афіцыйны Менск можа разлічваць на нармалізацыю стасункаў з Захадам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках