28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі з патрабаваньнем вызваліць Казуліна (фота)

2

Актывісты полацкай філіі «Маладога Фронту» вывесілі расьцяжку ў цэнтры гораду ў знак падтрымкі й салідарнасьці з палітвязьнем, былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казулінам.

Аляксандр Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка 2006 году і незаконна прысуджаны да 5, 5 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў. У Дзень Волі 2006 году Казулін зь некалькімі тысячамі людзей пайшлі да ізалятара Акрэсьціна, патрабуючы выпусьціць юнакоў і дзяўчат, зьбітых і арыштаваных падчас жорсткага разгону легендарнага намётавага мястэчка. Мірнае шэсьце людзей з кветкамі было сустрэта дубінкамі амапаўцаў і сьлёзатачывым газам. Тады было зьбіта і затрымана некалькі сотень чалавек, па неафіцыйных дадзеных пры сутычках з спэцназам некалькі чалавек загінула.

Некалькі дзён назад стала вядома, што, нягледзячы на ўнутрыбеларускі і міжнародны ціск, Аляксандру Казуліну, асабістаму ворагу Аляксандра Лукашэнкі, ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні ў чарговы раз беспадстаўна адмоўлена. У Дзень Волі спаўняецца роўна 2 гады з моманту арышту спадара Казуліна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках