18 красавiка 2024, Чацвер, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін удзячны за салідарнасць і падтрымку

Палітвязень Аляксандр Казулін выказаў асабістую падзяку палітыкам і праваабаронцам за кампанію салідарнасці ў сувязі з вылучэннем яго на атрыманне прэміі Еўрапарламента імя Сахарава.

«Толькі справы і час з'яўляюцца меркай праўды. Я ўдзячны гарачым сэрцам нашых сяброў з Расеі за аказаную мне ў цяжкую хвіліну падтрымку. Шмат хто з вас самі перажылі нязгоды і рэпрэсіі таталітарнага рэжыму, таму ваш удзел для мяне асабліва важна», –заявіў палітык.

Нагадаем, што рэкамендацыйныя лісты ў Еўрапарламент у падтрымку намінацыі беларускага палітвязня Аляксандра Казуліна на прэмію ім. А.Сахарава падпісалі вядомыя расейскія дэмакратычныя палітыкі Гары Каспараў, Валерыя Навадворская, Уладзімір Рыжкоў, Кастусь Баравой, праваабаронцы Алена Бонэр, Аляксандр Брод, Леў Панамароў, былая савецкая палітвязні Алена Саннікава.

Пры гэтым экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін асобна адзначыў ролю расейскага пісьменніка Іллі Расолава, ініцыятара гэтай кампаніі: «Творчая інтэлігенцыя заўсёды была сумленнем і душой кожнай нацыі. Будзем разам змагацца за нашу і вашу свабоду!»

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка 2006 года і прысуджаны да 5,5 гадоў турмы за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Вызвалення палітвязня патрабуюць Еўразвяз і ЗША. Толькі пасля гэтага Захад гатовы пайсці на супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках