Амбасада ЗША аднавіла выдачу віз у абмежаваным фармаце
- 1.04.2008, 9:58
Амбасада ЗША ў Беларусі аднавіла прыём заяў на выдачу віз для грамадзян Беларусі ў абмежаванай колькасці, паведамілі "Інтэрфаксу" ў амбасадзе.
"Амбасада аднавіла прыём візавых заяў у абмежаванай колькасці ў тых грамадзян, чые гутаркі былі скасаваныя. Для іх будзе прызначаная новая дата гутарак", – адзначылі ў амбасадзе, удакладніўшы, што дадатковая інфармацыя будзе размешчаная на сайце амбасады.
Як раней паведамлялася, Амбасада ЗША ў Менску 19 сакавіка спыніла разгляд зваротаў аб выдачы віз грамадзянам Беларусі ў адказ на патрабаванне беларускіх улад скараціць колькасць супрацоўнікаў амерыканскай амбасады. Патрабаванне было высунутае ў адказ на санкцыі ЗША, уведзеныя супраць беларускага рэжыму праз адмову вызваляць палітвязняў.