9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклоўскага апазыцыянэра асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму

5

Сёньня судзьдзя Шклоўскага райсуду Аляксандар Тараканаў агучыў прысуд у крымінальнай справе майстра кацельных тутэйшага ЖКГ Аляксандра Фёдарава.

За быццам бы “злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці” ён асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня ў турме ўзмоцненага рэжыму.

Маёмасьць асуджанага падлягае канфіскацыі. Ён мусіць вярнуць дзяржаве 15 мільёнаў 342 тысячы 600 рублёў. Акрамя таго, Аляксандар Фёдараў пазбаўлены права на працягу пяці гадоў займаць кіроўныя пасады, паведамляе "Радыё Свабода".

Прысуд можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі цягам 10 дзён.

Аляксандар Фёдараў – кіраўнік шклоўскай суполкі БНФ, актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але пазней вызвалілі.

Учора ў судзе Аляксандар Фёдараў выступіў з апошнім словам. Ён заявіў, што ўжо 9 месяцаў незаконна знаходзіцца пад вартай.

“У мяне ёсьць сям’я, дзеці, састарэлая маці, і я адзінае іх апірышча”, – падкрэсьліў у выступе Аляксандар Фёдараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках