9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША зьбіраюцца засяродзіць увагу на Беларусі

18
ЗША зьбіраюцца засяродзіць увагу на Беларусі

Прасоўваючы сваю павестку «ўмацаваньня свабоды і дэмакратыі ў сьвеце», адміністрацыя Буша засяродзіць увагу на Расеі, Беларусі, Вэнэсуэле, Кітаі, КНДР, Лібане, М’янме, Пакістане, Самалі і Тайляндзе.

Пра гэта паведаміла дзяржсакратарка Кандаліза Райз у выступе напярэдадні слуханьняў у сэнаце Кангрэсу ЗША.

Выканаўчая галіна ўлады запрасіла ў заканадаўчай на наступны фінансавы год агулам $1,745 млрд на рэалізацыю праграмаў, датычных “прэзідэнцкай абвесткі падтрымкі савбоды”. З азначанай сумы $60 млн пойдзе на фармаваньне бюджэту нядаўна створанага ўрадам ЗША Фонду падтрымкі правоў чалавека і дэмакратыі, пераказвае ПРАЙМ-ТАСС

Дзякуючы гэтай структуры, заявіла Райз, адміністрацыя Буша спрыяцьме “наватарскай дзейнасьці, якая пашырае палітычную прастору ў новых дэмакратыях, што нараджаюцца і сутыкаюцца зь перашкодамі аўтарытарных рэжымаў, як асноўнаму складніку высілкаў урада ЗША, скіраваных на забесьпячэньне пазітыўных і трывалых пераўтварэньняў” у сьвеце.

Фонд дазволіць амэрыканскім уладам у іх зьнешнепалітычнай дзейнасьці “падтрымліваць базавыя праграмы ў абсягу дэмакратыі і правоў чалавека ў такіх крытычна важных краінах-аб’ектах нашай увагі, як Кітай, Беларусь, Расея, Лібан, Паўночная Карэя, Тайлянд, Вэнесуэла, Самалі, Бірма і Пакістан”, сказала старшыня амэрыканскай дыпламатыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках