9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады правядуць у Расеі канцэрт «Мы – беларусы!»

4

Першы канцэрт грамадска-культурнай акцыі "Мы - беларусы!" за межамі краіны пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 11 красавіка.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік акцыі народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

Беларускія артысты будуць выступаць у адной зь лепшых заляў Санкт-Пецярбургу - "Октябрьской". На сустрэчу з гледачамі прыедуць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбаль "Сябры", дзяржаўны ансамбаль "Песьняры", ансамблі "Харошкі", "Сьвята". Свае лепшыя песьні выканаюць Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Ксенія Сітнік і іншыя артысты.

Наступны канцэрт акцыі "Мы - беларусы!" заплянаваны на 15 траўня. Ён адбудзецца ў Рызе. Апроч таго, ладзяцца перамовы пра арганізацыю выступу беларускіх калектываў і салістаў у Польшчы. У Кіеве гасьцей зь Беларусі сустракацьмуць увосень гэтага году.

Агулам пад час грамадска-культурнай акцыі "Мы - беларусы!", заплянаванай з сакавіка па верасень гэтага году, пройдзе больш за 50 канцэртаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках