26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Наўрад ці чыноўнікі звязваюць сваю будучыню з таталітарным рэжымам»

15

Важнай адметнасцю рэзалюцыі ПАРЕ з'яўляецца заклік да супрацоўнікаў праваахоўных і судовых органаў разумець, што пры палітычных пераследах яны здзяйсняюць беззаконне.

Пра гэта заявіў міжнародны каардынатар Хартыі'97, сябра аргкамітэту грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў.

"Рэзалюцыя ПАРЕ - гэтае наўпростае наступства няспыненага здзеку над Казуліным, разгону мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка і рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў 27 сакавіка. Відаць, беларускія ўлады гэта планавалі, раз вырашылі прадэманстраваць усяму свету свае бессэнсоўныя дзеянні. Наколькі мне вядома, пасля таго, як у Беларусі пачалі выходзіць на волю палітвязні, дэпутаты ПАРЕ сур'ёзна разглядалі пытанне пра аднаўленне на гэтай сэсіі абмеркавання для Беларусі статусу "адмыслова запрошанага". Аднак усе іх намеры былі пахаваны 25 сакавіка", -- кажа адзін з лідэраў "Еўрапейскай Беларусі".

На думку Саннікава, рэзалюцыя ПАРЕ, якая грунтуецца на дакладзе дэпутата Хрыстаса Пургурыдаса, аб'ектыўна адлюстроўвае сітуацыю ў Беларусі.

"Да рэзалюцыі варта ставіцца вельмі сур'ёзна. Часам мы чуем, што гэта ўсяго толькі чарговы дакумент, які асуджае сітуацыю ў Беларусі, і ні да чаго ён не прывядзе. Аднак варта нагадаць, што менавіта пасля дакладу Пургурыдаса па гвалтоўных знікненнях у Беларусі адпаведнай рэзалюцыі ПАРЕ, Еўразвяз і Злучаныя Штаты сталі ўводзіць санкцыі супраць беларускіх службоўцаў. У дадзенай рэзалюцыі гаворыцца ўжо пра эканамічныя санкцыі. І дзяржавы Еўропы абавязкова будуць прыслухвацца да гэтага дакумента", -- упэўнены дыпламат.

Як адзначае міжнародны каардынатар Хартыі'97, важнай адметнасцю рэзалюцыі з'яўляецца заклік да супрацоўнікаў праваахоўных, судовых органаў усвядоміць, што пры палітычных пераследах яны здзяйсняюць беззаконне.

"Апрача таго, рэзалюцыя заклікае як беларускіх, так і замежных праваабаронцаў фіксаваць выпадкі выкарыстання крымінальнага правасуддзя ў палітычных справах і складаць спіс асобаў, аінаватых у такіх злоўжываннях. Гэта вельмі сур'ёзны момант, паколькі такія злачынствы, як правіла, не маюць тэрміна даўніны. Наўрад ці большасць чыноўнікаў звязвае сваю будучыню з жыццём у таталітарным грамадстве", -- адзначае Саннікаў.

Нават расейскія дэпутаты ўскосна прызналі, што ў Беларусі няма дэмакратыі. Бо тое, што яны заклікаюць прыняць Беларусь у сябры Рады Еўропы, паколькі гэта дапаможа ўплываць на рэжым Лукашэнкі, акурат і значыць прызнанне факту існавання таталітарызму ў краіне, кажа Саньнікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках