Беларусаў апрануць у айчынныя «джынсы»
13- 18.04.2008, 9:04
Шыць іх будуць з новай тканіны Аршанскага ільнокамбінату - якой раней не выраблялі ў Беларусі.
Класічная джынсавая тканіна - гэта 100-адсоткавая бавоўна. А вось нашае джынсавае ноў-хаў - гэта 48 адсоткаў бавоўны і 52 адсоткі льна. Тым цікавейшы будзе вынік, лічаць адмыслоўцы.
Маштабная мадэрнізацыя тэкстыльнай галіны, пра якую абвясцілі ў канцэрне "Беллёгпрам", ужо прывяла да з'яўлення на айчынным рынку шматлікіх сучасных тканінаў. Той жа Аршанскі ільнокамбінат удала спалучыў лён з віскозай у кашулевых і сукенкавых тканінах, дзякуючы чаму яны менш камечацца і "сядаюць", упершыню дадаў бліскучую люрэксавую нітку ў кашулевыя і гарнітурныя тканіны - яны тады прыгажэй глядзяцца, даюць меншую ўсадку, лепш трымаюць форму. А, напрыклад, "Моготекс" прыступіў да вытворчасці малаўзгаральных тканінаў, з якіх шыюць парт’еры для гатэляў, лякарняў, школ, тканінаў для сталовай бялізны, на якіх не застаюцца плямы, камуфляжных тканінаў з падвышанай супраціўляльнасцю разрыву для памежнікаў і міліцыянтаў, у форме з якіх тыя застаюцца непрыкметнымі для прыбораў начной бачнасці.