9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Аляхно выйграў галасаванне фанатаў «Еўрабачання-2008» (Відэа)

3

Кожны год у перыяд паміж заканчэннем нацыянальных адбораў і да пачатку конкурсу "Еўрабачанне" адбываецца фанацкае галасаванне, прысвечанае вызначэнню прамежкавых фаварытаў конкурсу.

Зараз зарэгістравана каля 40 нацыянальных ОГАЕ-клубаў. У 2003 годзе створаны і ў 2006 годзе атрымаў афіцыйны статус клуб ОГАЕ "Астатні свет", у які ўваходзяць прыхільнікі конкурсу з краінаў, якія не прымаюць у ім удзелу, ці краінаў, якія пакуль, па нейкіх прычынах, не маюць уласных клубаў.

Негледзячы на тое, што сябры клуба ОГАЕ "Астатні свет" раскіданыя практычна па ўсіх кантынентах, за выключэннем Антаркціды, у клубе кожны год адбываюцца падобныя галасаванні. Іх пераможца атрымоўвае спецыяльны прыз "Dombyra Award". У мінулым годзе ўладальнікам гэтага прыза стаў выканаўца з Ісландыі Эйрыкур Хаўксан. У гэтым годзе прыз атрымае Руслан Аляхно на адной з прэс-канферэнцыяў пад час "Еўратыдня" ў Белгразде. Яго перамога яшчэ больш прыемная, паколькі ў цяперашні час на Беларусі не існуе ўласнага афіцыйнага клубу "Еўрабачання".

Вынікі галасавання, якое скончылася на днях, выглядаюць такім чынам (лепшы па версіі клуба ОГАЕ дзесятак краінаў): 12 балаў - Беларусь, 10 - Азербайджан, 8 - Сербія, 7- Венгрыя, 6 - Грузія, 5- Турцыя, 4 - Ісландыя, 3 - Нідэрланды, 2 - Малдова, 1- Украіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках