9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі ў Вільні папрасіў прабачэння за затрыманне літоўскіх журналістаў у Менску

5

Сакратар міністэрства замежных справаў Літвы Лаймон Талат-Кялпша 22 красавіка прыняў амбасадара Беларусі ў Літве Ўладзіміра Дражына і абмеркаваў з ім актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Амбасадар У.Дражын перадаў прабачэнні Беларусі за інцыдэнт, які адбыўся ў Менску 25 сакавіка, пад час якога без падставаў і з прымяненнем фізічнай сілы былі затрыманыя журналісты службы навінаў Літоўскага радыё і тэлебачання, якія мелі акрэдытацыю Міністэрства замежных справаў Беларусі», - паведамляе МЗС Літвы.

Нагадаем, здымачная група літоўскіх журналістаў была затрыманая 25 сакавіка пад час акцыі, прысвечанай 90-годдзю са дня стварэння БНР, пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў. Іх пратрымалі ў УУС Центральнага раёну Менску каля двух гадзінаў і вызвалілі пасля высвятлення асобы. Пры гэтым у журналістаў была адабраная відэакасета з запісам падзеяў, якія адбываліся ў Менску. Пад час затрымання здымачнай групы таксама была папсаваная відэакамера.

26 сакавіка ў МЗС Літвы быў выкліканы амбасадар Беларусі Ўладзімір Дражын, якому была выдадзеная нота з просьбай правесці дэталёвае расследаванне здарэння, даць тлумачэнні і вярнуць незаконна адабраную відэаплёнку..

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках