Дэпутат Еўрапарламента: Рэжым Лукашэнкі запалохвае апазіцыю напярэдадні выбараў
1- 23.04.2008, 10:16
Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс лічыць занадта жорсткімі прысуды, вынесеныя 22 красавіка беларускім моладзевым актывістам.
У інтэрвію "Немецкой волне" дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс (Justas Vincas Paleckis) выказаў думку, што "рэжым дэманструе свае мускулы, жадае запалохаць прадстаўнікоў апазіцыі, асабліва напярэдадні выбараў".
"Я бы сказаў, што такія дзеянні афіцыйнага Менска ліюць ваду на млын тых краінаў, што выступаюць за ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі і за санкцыі іншага кшталту, а таксама галасуюць супраць падніжэння коштаў візаў для грамадзян Беларусі", - лічыць Юстас Палецкіс.