19 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паказанні сведак па справе Парсюкевіча пісаліся пад дыктоўку міліцыянтаў? (Фота)

7

У Маскоўскім судзе Менску працягваецца працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху зь Віцебску Сяргеем Парсюкевічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта.

Сёньня на працэсе над Сяргеям Парсюкевічам працягваўся допыт сьведак. Быў дапытаны сьведка Мікалай Гарбачэўскі, грузчык, які жыве ў вёсцы Цнянка пад Менскам. Ён адбываў 5 сутак арышту за хуліганства.

Гарбачэўскі сьведчыў пра пачатак канфлікту паміж Парсюкевічам і міліцыянтам Аляксандрам Дулубам, але блытаўся ў паказаньнях. Спачатку ён паказаў на міліцыянта Вадзіма Якімчыка, што гэта быццам бы той, хто загадаў Парсюкевічу падняцца з ложка. І толькі пасьля заўвагі судзьдзі Гарбачэўскі прызнаў, што пераблытаў міліцыянтаў. Па-другое, Гарбачэўскі сказаў, што Парсюкевіч ніколі не лаяўся матам. Але пракурор зачытаў пісьмовыя паказаньні, у якіх Гарбачэўскі заяўляе, што Парсюкевіч лаяўся нецэнзурна. Гарбачэўскі патлумачыў, што магчыма, тады ён памятаў лепш.

Парсюкевіч таксама адзначыў, што паказаньні Гарбачэўскага чамусьці слова ў слова супадаюць з паказаньнямі міліцыянта Вадзіма Якімчыка. Гарбачэўскі патлумачыў, што сьледчы запісваў з ягоных словаў.

Пасьля гэтага быў дапытаны іншы сьведка, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандра Таўстыка. Ён пацьвердзіў паказаньне Парсюкевіча, што міліцыянт Дулуб уварваўся у камэру, у зьняважлівай форме загадаў падняцца, ударыў па нагах Парсюкевіча, вывеў яго з камэры, а праз 10 хвілінаў усе пачулі крыкі “Помогите, убивают!”. Таўстыка заявіў, што Аляксандра Дулуб, які прызнаны ў справе пацярпелым, баіцца адказнасьці за свае дзеяньні, таму паклёпнічае на Парсюкевіча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках