Дата «штогадовага звароту» Лукашэнкі застаецца невядомай
13- 23.04.2008, 14:44
Па словах прэс-сакратара беларускага кіраўніка Паўла Лёгкага, яно адбудзецца «ў бліжэйшы час». «Дакладную дату пакуль назваць не магу», - дадаў ён.
Як мы ўжо паведамлялі, Аляксандр Лукашэнка адмяніў свой штогадовы зварот да «нацыянальнага схода», якое было запланаванае на 22 красавіка. Замест гэтага Лукашенка накіраваўся назіраць за пасяўной у Віцебскай вобласці.