26 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Парсюкевіч пакляўся на іконе здароўем свайго сына, што ён не вінаваты

8

Сёньня адзін з лідэраў прадпрымальнікаў, палітвязень Сяргей Парсюкевіч выступіў у Маскоўскім судзе Менска з апошнім словам.

У сваім апошнім слове Сяргей Парсюкевіч сказаў: «Ішоў восьмы дзень галадоўкі ў зьняволеньні, і трэба быць поўным ідыётам, каб з пачуцьця помсты зьбіваць супрацоўніка міліцыі. Я сам былы афіцэр міліцыі ў адстаўцы, таму цудоўна ведаю, што за такое бывае турма. Таму мяне тут абвінавачваюць у ідыятызме.

Сьведчаньні з боку пацярпелага ўвесь час блыталіся. Яны падганялаіся пад адзін капыл у залі суду. Яны непраўдзівыя. Я неаднаразова прапаноўваў Дулубу прайсьці дэтэктар хлусьні. Ён адмаўляўся, бо ведае, што гаворыць няпраўду. Я не зьдзяйсьняў злачынства, а абараняў свой гонар, а пасьля -- жыцьцё».

Пасьля палітвязень дастаў іконку, паказаў прысутным і сказаў: "Вось Бог", а пасьля сказаў паказаўшы на родных: "А вось мая сям'я. Я клянуся жыцьцём і здароўем жонкі і сына, а таксама сваёй маці, што нікога не зьбіваў". Пасьля, паказаўшы на Дулуба, сказаў: "А Бог яго пакарае".

Прысуд Сяргею Парсюкевічу будзе абвешчаны сёньня паміж 19:30 і 20:30.

Нагадаем, што Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка.Віцебскі прадпрымальнік затрыманы нібыта за «гвалтоўныя дзеянні адносна супрацоўніка міліцыі». Раней Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, які прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках