МЗС Чэхіі выступіў у абарону новых палітвязьняў у Беларусі
- 24.04.2008, 17:49
Міністэрства замежных справаў Чэхіі выступіла сёньня з адмысловай заявай, у якой выказваецца рашучае асуджэньне прысудаў, вынесеных беларускім палітычным актывістам Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і іншым маладым людзям, якія былі асуджаныя толькі за тое, што ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі.