9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб ільготах праваліўся: замест эканоміі выдаткі выраслі ў 3,5 разы

14

Старшыня сталай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі "палаты прадстаўнікоў" Мікалай Чурсін прапануе прыцягнуць да адказнасці службоўцаў, якія распрацоўвалі законапраект аб дзяржаўных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян.

Пра гэта ён заявіў 25 красавіка падчас сумеснага паседжання "палатаў" нацыянальнага сходу, на якім члены ўрада адказваюць на пытанні "парламентарыяў".

"Пры разглядзе гэтага праекту ў "дэпутатаў" было шмат пытанняў, - сказаў М.Чурсін. - Але Савет міністраў у асобе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пераканаў "дэпутатаў", што гэты законапраект урэгулюе сацыяльную справядлівасць, знізіць фінансавую нагрузку на бюджэт, а ашчаджаныя сродкі будуць скіраваны на дапамогу дзецям".

Аднак, па словах "парламентарыя", аргументацыя ўрада аказалася "абсалютна няслушнай". "За першы квартал 2008 года замест эканоміі бюджэтных сродкаў мы атрымалі рост выдаткаў на гэтыя мэты ледзь не ў тры з паловай разы. Страты таксама панесла чыгунка", - адзначыў "дэпутат".

У адказ на гэта намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў нагадаў "дэпутатам", што азначаны законапраект "мы прымалі ўсё разам". "Калі вы занясеце прапанову па адказнасці пэўных службовых асобаў персанальна, то мы гатовыя рэальна гэта разгледзець", - сказаў А.Кабякоў.

Закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" быў прыняты "палатай прадстаўнікоў" 23 траўня, ухвалены "саветам Рэспублікі" 28 траўня і 14 чэрвеня 2007 года - падпісаны Лукашэнкам. Ён увайшоў у моц 17 снежня мінулага года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках