9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Мы не зможам стрымліваць рост коштаў на харчы»

25

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне складана будзе стрымаць рост коштаў на харчы. Аб гэтым ён заявіў, размаўляючы з жыхарамі аграгарадку «Фёдараўскі» Столінскага раёну Брэсцкай вобласці.

"Мы не стрымаем кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю, тым больш што сёння яны ў Расеі і Ўкраіне ў два разы вышэйшыя. Але нам трэба думаць як абараніць нашых людзей ад росту коштаў у крамах", - заявіў А.Лукашэнка.

"Трэба павышаць заробак на сяле, і мы вернемся да перагляду таго заробку, які кіраўнікі гаспадарак павінныя плаціць сялянам", - адзначыў ён.

"Праблема сёння - рост коштаў на харчы, нават у багатай Амерыцы і Еўропе ўжо кошты павысіліся на 50%, і рост будзе яшчэ большым", - сказаў А.Лукашэнка. Пры гэтым, па ягоных словах, "гэты рост коштаў у некаторай ступені з’яўляецца дабром для нашых сялянаў". "Мы павінныя больш вырабляць прадукцыі і прадаваць яе", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанні аб далейшай газіфікацыі населеных пунктаў краіны, беларускі кіраўнік адзначыў, што і цяперашнія кошты на газ Беларусі абыходзяцца дорага. "Вы павінныя разумець, што калі газ да вас прыйдзе, вы павінныя быць гатовыя за яго плаціць. Энерганосьбіты сёння - не танныя", - дадаў ён.

Беларусь – краіна кантрастаў

Аляксандр Лукашэнка патрабаваў неадкладнага выканання дадзеных раней даручэнняў па навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку вяртання ў севазварот меліяраваных зямель.

"Рэспубліку пераўтварылі ў краіну кантрастаў. Я бачу, што сёння адбываецца на зямлі, на кожным куце звалка", - заявіў А.Лукашэнка па прыбыцці з працоўнай паездкай у Столінскі раён Брэсцкай вобласці.

"Усё павінна быць разарана і прыведзена да парадку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У адваротным выпадку, па ягоных словах, "даравання не будзе".

А.Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на аднаўленне меліяраваных раней земляў. У сувязі з гэтым, ён адзначыў, што дзяржава дапаможа ў рашэнні дадзеных пытанняў, "шмат тысяч гектараў могуць быць адноўленыя сіламі саміх гаспадарак".

А.Лукашэнка таксама выразіў незадавальненне тым, што прынятыя раней рашэнні на ўзроўні кіраўніцтва краіны не выконваюцца чыноўнікамі на мясцовым узроўні. Ён патрабаваў на працягу мая падрыхтаваць прапановы па ўзмацненні адказнасці кіраўнікоў мясцовых органаў улады за невыкананне службовых абавязкаў. "Чыноўнік, які праваліў работу, не павінен перасаджвацца ў іншае крэсла. Рыдлёўку ў рукі і няхай працуе", - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках