9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць жонкі Менцюка можа быць распачата крымінальная справа

9

Супрацоўнікі міліцыі не выключаюць пачынання крымінальнай справы адносна Вольгі Мянцюк, жонкі Рамана Менцюка - кіроўцы, які лічыцца вінаватым у буйным ДТЗ на трасе Менск-Мікашэвічы, паведамілі "Інтэрфаксу" ва УУС Менскай вобласці.

"Адносна Вольгі Мянцюк, жонкі кіроўцы, які лічыцца вінаватым у ДТЗ на трасе Менск-Мікашэвічы, можа быць распачата крымінальная справа за перадачу руля п'янаму чалавеку", - распавялі ва УУС. Па словах суразмоўцаў агенцтва, "адносна яе можа быць распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 318 (допуск да кіравання транспартным сродкам асобы, што загадзя не мае права на кіраванне транспартным сродкам або загадзя знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

"На гэты момант месцазнаходжанне В.Мянцюк невядома. Верагодна, яна знаходзіцца разам са сваім мужам - Р.Менцюком, які абвешчаны ў вышук", - паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Яны таксама ўдакладнілі, што "вышук Р.Менцюка цягнецца трэці тыдзень".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Віктара Філістовіча, адносна Р.Менцюка распачата крымінальная справа і яму высунута абвінавачанне ў кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

"Р.Мянцюк сеў за руль, не маючы кіроўчых правоў ў стане алкагольнага ап'янення, стварыў умовы для ДТЗ, у якім пацярпелі людзі. Р.Мянцюк на працягу 100 км рухаўся з вельмі высокай хуткасцю і ігнараваў патрабаванні інспектараў ДАІ", - адзначыў намміністра.

Каб затрымаць парушальніка, супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся выпадковыя грамадзяне, і загарадзілі імі трасу. Пры гэтым кіроўцы і пасажыры заставаліся ў машынах.

Як потым казалі супрацоўнікі ДАІ, яны спадзяваліся, што парушальнік спыніцца. Аднак Р.Мянцюк не спыніўся і пратараніў "жывы шчыт". Шэсць чалавек, разам з нявестай Р.Менцюка Вольгай, атрымалі розныя траўмы. Вольга і Раман, пабраныя праз некалькі дзён пасля ДТЗ, пасля сцвярджалі, што яны спяшаліся ў Менск за закупамі да вяселля. Пры гэтым Раман не адмаўляў, што "крыху выпіў" з радасці перад такой знамянальнай для іх з Вольгай падзеяй.

Разгляд быў пачаты і супраць 4 супрацоўнікаў аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Менска - удзельнікаў затрымання парушальніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках