9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адным з загінуўшых пры крушэнні верталёта Мі-8 аказаўся грамадзянін Беларусі (Відэа)

2

Адным з 17 супрацоўнікаў кампаніі "Чарнаморнафтагаз", загінуўшых пры крушэнні ўкраінскага верталёта Мі-8 у Чорным моры, аказаўся грамадзянін Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, што раніцай 28 красавіка пры заходзе на пасадку на плавучую буравую платформу "Таўрыда" верталёт зачапіўся заднім вінтом за канструкцыю агароджы платформы, перакуліўся і загарэўся. Усе 20 чалавек, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку тры члены экіпажу, загінулі.

Па апошняй версіі камісіі па расследаванні прычынаў аварыі, крушэнне адбылося па віне стажора, які знаходзіўся за штурвалам верталёта, не гледзячы на адсутнасць дазволу на самастойныя палёты. Раней паведамлялася таксама, што прычынай здарэння стала няўдалая пасадка верталёта.

Наступствы аварыі ў цяперашні час устраняюцца пры дапамозе буксіра "Дон" і плавучага крана "Нептун". З Феадосіі на месца здарэння выйшла судна "Цэнтаўр" з вадалазамі на борце.

Паведамляецца, што сем’і загінуўшых атрымаюць па 100 тысяч грывен (20 тысяч даляраў) ад "Чарнаморнафтагаза", акрамя таго, супрацоўнікі кампаніі пералічылі свой аднадзённы заробак у лік дапамогі сваякам ахвяраў аварыі. Да гэтага таксама дабавіцца мільён грывен (200 тысяч даляраў), якія выплаціць сем’ям загінуўшых кампанія "Нафтагаз Украіны".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках