9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы замежны візіт Мядзведзеў здейсніць не ў Менск

12

Новы прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў свой першы замежны візіт здзейсніць у Казахстан, а адтуль накіруецца ў Кітай. Аб гэтым паведаміла 29 красавіка газета "Аргументы і факты", маскоўскую рэдакцыю якой наведаў Д.Мядзведзеў.

Д.Мядзведзеў уступае ў пасаду 7 мая. Раней у СМІ з’яўляліся паведамленні, што свой першы візіт расейскі прэзідэнт здзейсніць у Менск. 5 сакавіка, праз тры дні пасля выбараў, адбылася тэлефонная размова Д.Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Пад час гутаркі, па дадзеных РИА Новости, расейскі палітык прыняў запрашэнне наведаць Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках