9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіна рэферэндума 1995 года: нацыянальныя сцягі па ўсей Беларусі (Фота)

16

У трынаццатую гадавіну рэферэндума 1995 года, калі былі забароненыя нацыянальныя сімвалы, у Менску і дзесятках гарадах Беларусі, з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі.

Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларусі сёння зраніцы з’явіліся таксама на плошчы Перамогі ў Менску, насупраць пляца Волі і гатэля "Эўропа".

Месцы, у якіх былі вывешаныя нацыянальныя палотнішчы, актывісты "Маладога Фронта" абралі адмыслова. Бо, па-першае, гэта вельмі знакавыя для кожнага жыхара беларускае сталіцы часткі горада, паколькі плошча Перамогі нагадвае аб гераічным змаганні мільёнаў беларусаў супраць фашыстоўскіх акупантаў, а пляц Волі зяўляецца адным з сімвалаў незалежнасці беларускай дзяржавы, напамінам аб нацыянальна-вызваленчым руху Беларусі й антыкамустычным супраціве. Па-другое, па дарозе, на якой зьявіўся нацыянальны сьцяг, кожны дзень едзе на працу арганізатар антыбеларускага рэферэндума 1995 года Аляксандар Лукашэнка.

13 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэферэндум, на які выносіліся пытанні аб скасаванні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Пра непрызнанне нацыянальнай сімволікі Аляксандар Лукашэнка заяўляў яшчэ за год да прэзідэнцкіх выбараў, у 1993-м: ён паказальна насіў “бээсэсэраўскі”, чырвона-зялёны дэпутацкі значак. А ідэя рэферэндуму была ўпершыню абвешчаная Лукашэнкам на сэсіі Вярхоўнага Савету ў сакавіку 1995 году.

Як пазней стала вядома, эскіз новага “герба” распрацоўваўся ў кабінэце кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леаніда Сініцына.

11 красавіка дзевятнаццаць дэпутатаў апазіцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазняком на знак пратэсту абвясцілі галадоўку, але былі збітыя ў залі парламента і выкінутыя з будынку Дому ўраду. Супраць рэферэндуму выступілі шмат якія выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку і Васіль Быкаў.

Прызначэнне рэферэндуму 1995 году адбылося з парушэннем Канстытуцыі, законаў і рэгламента Вярхоўнага Савету

Рэферэндум 1995 году не адпавядаў Канстытуцыі, пра што і было заяўлена яшчэ ў часе абмеркавання ў Вярхоўным Савеце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках