9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага дэпутата Ўладзіслава Каськіва не ўпусцілі ў Расею

1

Народнаму дэпутату Ўкраіны (фракцыя НУ-НС) Уладзіславу Каськіву адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Расеі. Аб гэтым у чацвер паведаміла прэс-сакратар ГП "Пора" Юлія Іванова.

У цяперашні час Каськів знаходзіцца ў маскоўскім аэрапорце "Шарамецьева", дзе чакае прыезду ўкраінскага консула.

Прычынай адмовы дэпутату ва ўездзе на тэрыторыю Расеі названы арт.27 Закона РФ "Аб парадку выезда з Расейскай Федэрацыі і ўезда ў Расейскую Федэрацыю", у прыватнасці, п.1, які не дазваляе ўезд у Расею замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства ў выпадку, калі "...гэта неабходна з мэтай забеспячэнне обороназдольнасці ці бяспекі дзяржавы, ці грамадскага парадку, ці абароны здароўя насельніцтва...". Раней на гэтай жа падставе было адмоўлена ва ўездзе ў Расею малдаўскай журналістцы Наталлі Морар.

Сёння Каськів павінен быў прыняць ўдзел у праграме "Да бар’ера!" на тэлеканале НТВ, тэмай якой павінныя былі стаць расейска-ўкраінскія адносіны і статус Крыма. Апанентам Каськіва павінны быў быць вицэ-спікер Дзярждумы РФ Уладзімір Жырыноўскі, паведамляе УНІАН.

Разам з Каськівам у Маскву прыляцелі ягоны прэс-сакратар Юлія Іванова і два журналісты. Да іх знаходжання на тэрыторыі РФ у расейскай мытні пытанняў не ўзнікла.

Як паведамлялася, Служба бяспекі Ўкраіны 12 мая забараніла мэру Масквы Юрыю Лужкову ўезд ва Ўкраіну з-за ягонага выказвання адносна Севастопаля. 11 мая ў Севастопале на ўрачыстасцях з нагоды 225-годдзя Чарнаморскага флота РФ Лужкоў заявіў, што пытанне дзяржаўнай прыналежнасці Севастопаля засталося нявырашаным, і Расея гэтае пытанне будзе рашаць ў інтарэсах свайго "дзяржаўнага права".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках