9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Гэта горш за «жалезную заслону»

15

Брэсцкія прадпрымальнікі пачалі адмяняць запланаваныя раней паездкі на рынкі ва Ўкраіну пасля ўступлення ў сілу 15 мая новых правілаў правозу тавару праз мяжу.

Па словах старшыні брэсцкага аддзялення аб’яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Віктара Чайкоўскага, "гандляры баяцца ўзмацнення кантролю за перасоўваннем тавараў праз мяжу фізічнымі асобамі".

"Па новых метадычных рэкамендацыях Дзяржаўнага мытнага камітэту, правілы ўвозу тавараў мяняюцца радыкальна. У прыватнасці, калі фізічная асоба перасякае дзяржаўную мяжу часцей за адзін раз на тыдзень, то яна можа везці не больш за адзін від тавараў аднаго наймення", - патлумачыў прадстаўнік "Перспектывы" ў інтэрв’ю "Радыё Свабода".

Як адзначыў Віктар Чайкоўскі, на рынках Брэста ў сувязі з увядзеннем новых правілаў успамінаюць аб "жалезнай заслоне". "Аднак зараз сітуацыя значна больш напружаная, - лічыць ён. – У абласным цэнтры паралізаваным застаецца вытворчасць на былых прамысловых гігантах. Каля 40 тыс. жыхароў Брэста так ці інакш далучыліся да дробнага бізнеса. Зараз гэтыя людзі ў разгубленасці. Магчымы сацыяльны выбух".

Аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Гародні, адкуль людзі перасталі ездзіць на рынак у польскую Кузніцу Беластоцкую, паведамляе “Тэлеграф”. "У гэтым выпадку дзяржава абараняе свае інтарэсы, свае дзяржпрадпрыемствы. Аднак яны супярэчаць інтарэсам беларускіх грамадзянаў, не толькі простых пакупнікоў, але і прадпрымальнікаў. І калі ўводзіцца такая сістэма, калі мытнік будзе вырашаць, дзе для камерцыйнага продажу, а дзе для асабістага карыстання, то гэта будзе яшчэ больш развіваць карупцыю", - упэўнены лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

Па ягоным меркаванні, зараз прадпрымальнікі будуць яшчэ больш развіваць "шэрыя" схемы і даваць больш хабару. "І гэта не выхад", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках