Аляксей Макаркін: «Калі б Мядзведзеў паехаў перадусім у Беларусь, гэта выклікала б крытыку ў заходніх СМІ»
8- 22.05.2008, 13:30
Першымі краінамі, куды выпраўляецца новы расейскі прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў, сталі Казахстан і Кітай. Беларусь жа, нягледзячы на так званыя "саюзныя" адносіны, апынулася за бортам. Эксперты ўпэўнены, калі б Мядзведзеў паехаў перадусім у Беларусь, гэта выклікала б крытыку ў заходніх СМІ.
- Калі б прэзідэнт Мядзведзеў паехаў перадусім у Беларусь, гэта напэўна выклікала б крытыку ў заходніх СМІ, пагатоў, у адносінах паміж Расеяй і Беларуссю нямала праблемных месцаў, напрыклад, у частцы функцыянавання "саюзнай дзяржавы", - каментуе "Московскому комсомольцу" маршрут першага замежнага турнэ расейскага прэзідэнта намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін. - Калі б ва Украіну, то там таксама складаная сітуацыя для Расеі. Таму абраны менавіта такі прадказальны, стабільны партнёр Расеі ў СНД. Кітай жа абраны як адзін з асноўных цэнтраў сусветнай палітыкі.