Дзяржкантроль зоймецца «ценявым» капіталам
15- 22.05.2008, 14:17
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянон Ломаць абяцае ўзмацніць барацьбу з «ценявым» капіталам.
"Больш намаганняў мы накіруем на барацьбу з «ценявым» капіталам, на выяўленне парушэнняў заканадаўства і злоўжыванняў са боку службовых асобаў", - заявіў З.Ломаць у інтэрв'ю газеце "Савецкая Беларусь".
"Сёння мы перабудоўваем сваю працу. Эпізадычныя лакальныя праверкі асобных прадпрыемстваў і арганізацый ужо ў мінулым. Канцэнтруемся на маштабных праверках, што маюць на мэце комплексны аналіз стану галіны або рэгіёна", - адзначыў страшныя КДК.
Пры гэтым ён удакладніў, што "сфера інтэрасаў" КДК "ад прыярытэтных кірункаў развіцця эканомікі да кошту дзіцячых абанементаў у басейнах". "У кожнай сферы жыцця грамадства і дзяржавы мы знаходзім недахопы і праблемы, з якімі сутыкаюцца як цэлыя галіны, групы прадпрыемстваў, пэўныя арганізацыі і прадпрымальнікі, так і проста грамадзяне"