28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьня Парсюкевіча суд пакінуў за кратамі

5
Палітвязьня Парсюкевіча суд пакінуў за кратамі

Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу адвакатаў Сяргея Парсюкевіча. Па апошняй інфармацыі, палітвязень будзе атбываць тэрмін у папраўчай калоніі №17 (Шклоў, Магілеўская вобласць).

Як паведаміла "Радыё Свабода" адвакат Вера Страмкоўская, сёньня калегія Менскага гарадзкога суду разглядзела скаргу адвакатаў віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча на прысуд Маскоўскага суду Менску. Скаргу не задаволілі, і такім чынам прысуд набыў моц.

Нагадаем, што суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што неўзабаве да гэтага Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і асуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках