9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея верне беларусам слуцкія паясы толькі наўзамен іншым каштоўнасцям

16

Перадача калекцыі слуцкіх паясоў з Дзяржаўнага гістарычнага музея Расеі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў сталае валоданне наўзамен беларускім музейным каштоўнасцям, цікавым для расейцаў, магчыма ў найбліжэйшай перспектыве.

Пра гэта 5 траўня паведаміў журналістам старшыня Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын, які ўзяў ўдзел у адкрыцці выставы слуцкіх паясоў у Менску.

"Па шчырасці, мне шкада, што даводзіцца казаць пра абмен, бо я хацеў бы, каб расейцы і беларусы жылі ў адной краіне і былі адным народам. Але, тым не менш, я разумею, што абмен - гэта нармалёвая формула", - адзначыў Сяргей Сцяпашын. Па ягоных словах, адпаведнае рашэнне можа быць абмеркавана ўжо ў найбліжэйшай будучыні, падчас планаванага візіту Уладзіміра Пуціна ў Беларусь у якасці прэм'ер-міністра Расеі.

"Сапраўды, у Беларусі ёсць тое, што цікава для нас. І я разумею, што слуцкія паясы - гэта для беларусаў не проста гістарычныя рэліквіі, а частка нацыянальнай душы. Няхай гэтае хараство, якое ўвасабляе сінтэз шматлікіх культурных традыцый - візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўласна беларускай, захоўваецца ў нашых беларускіх братоў", - рэзюмаваў кіраўнік Падліковай палаты РФ. "Абяцаю, што слуцкія паясы я бяру пад сваю апеку ў якасці хобі", - дадаў ён.

Дзяржаўны гістарычны музей Расеі даў восем слуцкіх паясоў і два іх фрагменты на працяглае экспанаванне Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках