19 сакавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін стаў прэм’ер-міністрам Расеі

Дзяржаўная Дума на пазачарговым пленарным паседжанні ў чацвер, 8 мая, зацвердзіла Ўладзіміра Пуціна на пасадзе прэм’ер-міністра. Ягоную кандыдатуру высунуў прэзідэнт Дзмітрый Мядведзеў.

За Пуціна прагаласавалі 392 з 448 дэпутатаў, што прысутнічалі ў залі (87,1 адсотка). Галасаванне было адкрытым. З чатырох фракцыяў Дзярждумы супраць кандыдатуры Пуціна прагаласавала толькі адна - КПРФ.

Пуцін ужо быў прэм’ер-міністрам у 1999 годзе. З 2000 па 2008 год ён займаў пасаду прэзідэнта Расеі.

Прадстаўляючы сваю праграму ў Дзярждуме, Уладзімір Пуцін заявіў, што ягонае кіраўніцтва надзеліць асаблівую ўвагу фінансавай і падатковай палітыцы, а таксама паніжэнню бюракратычнага ціску на бізнес.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках