22 верасня 2026, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новую каханку Пуціна» зноў адстаранілі ад міжнародных турніраў

«Новую каханку Пуціна» зноў адстаранілі ад міжнародных турніраў
Уладзімір Пуцін і Каміла Валіева
Фота: ТАСС

З «нейтральнасцю» ў фігурысткі Камілы Валіевай зноў не склалася.

Расійская фігурыстка Каміла Валіева упершыню публічна адрэагавала на пазбаўленне яе так званага нейтральнага статусу, што прывяло да поўнага адстаранення ад міжнародных спаборніцтваў. Паводле слоў спартсменкі, цяпер яна разам з юрыстамі працуе над вырашэннем праблемы, піша OBOZ.UA.

Пра гэта Валіева, якая адбыла дыскваліфікацыю за ўжыванне допінгу, расказала ў інтэрв'ю прапагандысцкаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС. Прадстаўніца краіны-агрэсаркі таксама дала зразумець, што лічыць санкцыі ў дачыненні да сябе несправядлівымі.

«Юрысты працуюць. Мы будзем змагацца за свае правы», — сказала Валіева, якая напярэдадні няўдала выступіла на кантрольных пракатах зборнай Расіі ў Маскве.

Нагадаем, што ў студзені 2024 года Спартыўны арбітражны суд (CAS) дыскваліфікаваў Валіеву на чатыры гады па справе аб станоўчай допінг-пробе, узятай напярэдадні Алімпіяды-2022. Тэрмін пакарання скончыўся 25 снежня 2025 года, пасля чаго фігурыстка атрымала нейтральны статус. Аднак ужо 5 верасня Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) адклікаў адпаведны допуск спартсменкі да спаборніцтваў.

У лютым 2024-га Каміла Валіева з'явілася на цырымоніі адкрыцця турніру «Гульні Будучыні» ў Казані і сядзела на трыбуне побач з дыктатарам, што раней выклікала рэзананс і замацавала за ёй у сеціве мянушку «новая каханка Пуціна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках