9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі ў судзе: Мы не збіраліся ствараць «жывы шчыт»

12

Супрацоўнікі ДАІ, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе аб ДТЗ 2 сакавіка, заяўляюць у судзе, што не збіраліся ствараць "жывы шчыт" з аўтамабіляў, і тлумачаць свае дзеянні недахопам часу на рэагаванне.

Камандзір 2-га ўзвода аддзела ДАІ Кастрычніцкага раёна Менска Генадзь Дарагакупец падчас допыту ў судзе заявіў, што яму "па рацыі ад дзяжурнага ГУЎС паступіла каманда шчыльнай плынню машын прытрымаць рухаючыся з вялікай хуткасцю з боку Слуцку аўтамабіль". Пры гэтым ён пацвердзіў, што "падчас перамоваў з супрацоўнікамі слуцкай міліцыі, якія пераследвалі кіроўцу, які ехаў з вялікай хуткасцю, ён вымавіў у эфір выраз: "Створым пробку", цытуе ягоныя словы Інтэрфакс.

Тлумачачы сітуацыю суду напярэдадні ДТЗ, супрацоўнік ДАІ паведаміў, што ён і ягоны падначалены ст. лейтэнант міліцыі Аляксей Лектаровіч, які праходзіць другім абвінавачаным на дадзеным працэсе, праз некалькі хвілінаў пасля сувязі з дзяжурным ГУЎС прыбылі на 10-ы км трасы Менск-Мікашэвічы, выехалі на абочыну сустрэчнага руху і спыніліся, пры гэтым 3 аўтамабіля, якія рухаліся ў бок Менска, пачалі зніжаць хуткасць руху, пасля чаго кіроўца, што ехаў на вялікай хуткасці, "урэзаўся ў машыны Toyota, BMW і аўтамабіль ДАІ".

Абвінавачаны растлумачыў суду, што, "калі б было досыць часу, то яны прыбралі б машыны аўтааматараў з праезжай часткі і прынялі бы рашэнне выставіць сваю машыну ў якасці загароджы ўпоперак трасы".

Слуханні працягнуцца ў пятніцу з допыту сведак па дадзенай справе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках